«ГРАМАДСТВА І АРМІЯ»
in
«ГРАМАДСТВА І АРМІЯ»
Міжнародная сетка праваабарончых арганізацый у падтрымку прызыўнікоў, ваеннаслужачых і альтэрнатыўнаслужачых: дзеянні па забеспячэнню верхавенства права
У 2009 годзе дванаццаць няўрадавых арганізацый з сямі краін-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (http://cis.minsk.by) прынялі рашэнне аб стварэнні міжнароднай сеткі праваабарончых арганізацый "Грамадства і Армія", асноўнай мэтай дзейнасці якой з'яўляецца прасоўванне дэмакратычных стандартаў у справе захавання правоў чалавека і асноўных свабод ваеннаслужачых, а таксама грамадзян, якія падлягаюць прызыву на ваенную службу альбо праходзячых альтэрнатыўную службу.
Арганізацыі – удзельнікі сеткі аб'яднаны наступнай пазіцыяй:
ўсе ваеннаслужачыя, незалежна ад іх статусу, а таксама грамадзяне, якiя падлягаюць прызыву на ваенную службу цi праходзяць альтэрнатыўную службу, павінны:
- быць абаронены ад катаванняў, бесчалавечнага, альбо зневажаючага годнасць абыходжання, альбо пакарання;
- быць свабоднымі ад рабства і прымусовай працы;
- мець права на эфектыўныя сродкі прававой абароны ў выпадках парушэння іх правоў;
- мець права на справядлівае разбіральніцтва справы незалежным і непрадузятым судом;
- мець іншыя грамадзянскія і сацыяльныя правы, якія могуць быць абмежаваныя выключна асаблівасцямі ваеннай службы і патрабаваннямі нацыянальнай бяспекі.
У цяперашні час у дзейнасці сеткі "Грамадства і Армія" прымаюць актыўны ўдзел наступныя няўрадавыя арганізацыі:
• Праваабарончы Цэнтр Азербайджана (г. Баку, Азербайджанская Рэспубліка);
• Армянская Рэспубліканская грамадская арганізацыя салдацкіх маці "Зинвори Майр" (г. Ерэван, Рэспубліка Арменія);
• Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь);
• Асацыяцыя "Promo-LEX" (г. Кішынёў, Рэспубліка Малдова);
• Міжнародны Моладзевы Праваабарончы Рух (г. Варонеж, Расійская Федэрацыя);
• Маскоўская Хельсінкская група (г. Масква, Расійская Федэрацыя);
• Праваабарончая група «Грамадзянін. Армія. Права» (г. Масква, Расійская Федэрацыя);
• Міжрэгіянальны рух «Салдацкія маці» (г. Масква, Расійская Федэрацыя);
• Прававое Грамадства (г. Новасібірск, Расійская Федэрацыя);
• "Салдацкія Маці Санкт-Пецярбурга" (г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя);
• Хабараўскі краявы грамадскі рух "Камітэт салдацкіх маці» (г. Хабараўск, Расійская Федэрацыя);
• "Хабараўскі краёвы праваабарончы цэнтр" (г. Хабараўск, Расійская Федэрацыя);
• Асацыяцыя Маладых Юрыстаў "Ампаро" (г. Худжанд, Рэспубліка Таджыкістан);
• Цэнтр Грамадзянскіх Свабодаў (г. Кіеў, Украіна).
Дзейнасць сеткі "Грамадства і Армія" атрымала падтрымку Лонданскай Школы Эканомікі і Палітычных Даследаванняў і праграмы Еўрапейская ініцыятыва па Дэмакратыі і Правах Чалавека Еўрапейскага Саюза.